Міністэрствам адукацыі прынята пастанова аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах ў 2021 годзе.

Дакументам вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ): 16 чэрвеня — беларуская мова, 18 і 19 чэрвеня — руская мова, 21 чэрвеня — грамадазнаўства, 23 і 24 чэрвеня — матэматыка, 26 чэрвеня — біялогія, 28 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 30 чэрвеня — хімія, 2 ліпеня — фізіка, 4 ліпеня — гісторыя Беларусі, 6 ліпеня — геаграфія, 8 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

Вызначаны таксама рэзервовыя дні правядзення ЦТ: 14 і 16 ліпеня — па беларускай і рускай мовах, 14 і 18 ліпеня — па астатніх прадметах.

Дакументам устаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання. Такіх устаноў 3 у Мінскай вобласці, па 4 — у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, 6 — у Гомельскай, 7 — у Магілёўскай, 13 — у Мінску.

Пастановай вызначаны: час працы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэставання — з 9.00 да 19.00 (у нядзельны дзень (2 мая) і суботнія дні (15, 29 мая) — з 9.00 да 18.00). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?