Тэлевядучы ўкраінскага канала «Інтэр» Андрэй Даманскі паведаміў, што не будзе весці «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта Даманскі напісаў у Instagram.

«Паважаныя беларусы! Я не паеду на Славянскі базар! Вымушаны быў закрыць каментары з-за вялізнага патоку як адэкватных, так і агрэсіўных паведамленняў. Хачу асобна падзякаваць людзям, якія, нягледзячы на эмоцыі, выказвалі свой пункт гледжання ў паважнай форме. Учора здымалі «Гатуем разам», было не да пастоў (праграма, дарэчы, будзе бамбезнай). Маю кандыдатуру сапраўды разглядалі ў якасці вядучага, але афіцыйнай згоды з майго боку няма і не будзе. Дзякуй за разуменне, усім мір», — напісаў Даманскі.

Імя Даманскага пакуль што пазначана на афіцыйным сайце беларускага фестывалю.

Нагадаем, 30 сакавіка 2021-га стала вядома, што іншы ўкраінскі тэлевядучы Цімур Мірашнічэнка заяўлены вядучым фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», які ён вёў апошнія 10 гадоў. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю ў сацыяльных сетках і СМІ. Пазней Мірашнічэнка паведаміў, што адмовіўся ўдзельнічаць у фестывалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?