Фота The Guardian

Тэхналогія распазнавання эмоцый ператвараецца ў вялізную індустрыю. З аднаго боку, такія тэхналогіі могуць быць карыснымі ў розных сітуацыях: ад забеспячэння бяспекі дарожнага руху да маркетынгавых даследаванняў. Але даследчыкі перакананыя, што такія тэхналогіі не толькі ўздымаюць праблемы канфідэнцыяльнасці, але і з’яўляюцца недакладнымі.

Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэта стварылі вэб-сайт Emojify.info, дзе анлайн-гульні дэманструюць магчымасці штучнага інтэлекту ў распазнаванні эмоцый чалавека, паведамляе The Guardian.

У адной гульні карыстальніку прапаноўваецца паказаць любую эмоцыю, а сістэма з дапамогай вэб-камеры камп’ютара спрабуе яе распазнаць.

Другая гульня паказвае, як сістэма вызначае кантэкст той ці іншай эмоцыі.

Галоўная мэта даследчыкаў — павысіць узровень дасведчанасці людзей пра магчымасці і абмежаванні такіх тэхналогій. Больш за тое, стваральнікі імкнуцца паспрыяць больш шырокаму абмеркаванню ў грамадстве выкарыстання сістэм распазнавання эмоцый.

Тэхналогія ідэнтыфікацыі эмоцый можа выкарыстоўвацца ў розных сферах. Аднак, па меркаванні экспертаў, людзям трэба ўлічваць пытанні дакладнасці, прадузятасці і этычнасці. Многія праваабаронцы лічаць, што такія сістэмы супярэчаць правам чалавека.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?