Святлана Ціханоўская звярнулася ў Беларусбанк, каб даведацца, па якой прычыне заблакаваны яе рахунак. Супрацоўніца банка назвала прычыну: «У рамках правядзення мерапрыемстваў замарожвання сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў».

Адзіным прыбыткам, які прыходзіў на гэты рахунак апошні час, была сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў — 223 рублі ў месяц.

Нагадаем, беларускія банкі ў панядзелак масава заблакавалі рахункі сваіх кліентаў, якія раней былі ўнесеныя ў спіс «тэрарыстаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?