Гісторыя магла адбыцца ў 2012-м годзе і, імаверна, яна праўдзівая.

Крыніцы «Нашай Нівы», якія працавалі ў той час у следчых органах, паведамілі, што чулі падобныя плёткі.

Яны адзначаюць, што няўдалых агентаў выдалі сляды, якія вялі проста да кабінета Вакульчыка — маўляў, незадоўга да таго Следчы камітэт пераехаў у новы будынак, працягваліся апошнія аддзелачныя работы. І нехта з дзяжурных зранку звярнуў увагу на дзіўныя сляды на падлозе з будаўнічага смецця і прыйшоў да высновы, што ўначы ў будынку былі няпрошаныя госці. 

На нарадзе ў Лукашэнкі праз некалькі дзён прагучала гэтая гісторыя, і Зайцава адставілі. 

Навошта Зайцаву трэба было тое праслухоўванне? Нібыта ён хацеў праверыць, ці стане Вакульчык дапамагаць далёкаму сваяку, які займеў праблемы з законам.

Агулам Зайцава ўспамінаюць як чалавека, схільнага да інтрыг у дачыненні да начальнікаў іншых ведамстваў. Ён спрычыніўся да закатаў кар'ер і былога кіраўніка МУС Навумава, і кіраўніка Пагранкамітэта Рачкоўскага. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?