У Гомелі мужчыну засыпала зямлёй: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

3 красавіка ў 18.41 у службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне, што на вуліцы Нарачанскай у Гомелі пры правядзенні будаўнічых работ мужчыну засыпала грунтам.

Самастойна выбрацца ён не мог.

Работнікі МНС пры дапамозе рыдлёвак адкопвалі пацярпелага. Затым мужчыну паклалі на жорсткія насілкі і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкамі яго з множнымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?