vaticannews.va

Зачыненыя школы, музеі, кафэ і рэстараны, большасць крам, забаронена выходзіць з дому без крайняй неабходнасці, піша Бі-бі-сі.

Царквы на час велікодных службаў застаюцца адкрытымі, хоць парафіянам рэкамендавана наведваць набажэнствы толькі па месцы пражывання.

Другі год запар папа Францішак будзе абвяшчаць сваё велікоднае пасланне на пустой плошчы Святога Пятра.

Пасля велікодных выходных абмежаванні ў Італіі застануцца ў сіле як мінімум да канца месяца — у адных рэгіёнах захаваецца «чырвоны рэжым», у іншых ён будзе аслаблены да «аранжавага».

Аналагічныя абмежаванні ўводзяцца з суботы ў Францыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?