«Ён трымаецца, пачуваецца добра», — паведаміла жонка.

Нагадаем, што на Алеся Пушкіна была заведзена пракуратарай справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама «Рэабілітацыя нацызму»), што прадугледжвае пакаранне на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Падставай стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Аўгена Жыхара на выставе ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне. Па гэтай жа справе спачатку быў затрыманы на 72 гадзіны кіраўнік «Цэнтра» Павел Мажэйка, але ён выйшаў на волю.

Алесь Пушкін быў затрыманы ў аўторак, ён распісваў палац у Жылічах. Трэба зазначыць, што ведаючы пра завядзенне крымінальнай справы, мастак вярнуўся з Украіны ў Беларусь. У яго дома ў Бабры прайшоў ператрус.

Ужо двойчы судзілі па крыміналках — за перакрэслены сцяг БССР і гной для Лукашэнкі. Хто такі Алесь Пушкін?