Такім чынам, праектам закона прапануецца надзяліць Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце РБ правам прымаць рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх, у адзначаных законапраектам выпадках.

Аператарам прыйдзецца выконваць указанні ААЦ, за страты карыстальнікам адказнасці не будзе.

«Устанаўліваецца, што невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ, якія змяшчаюцца ў прымаемых у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» рашэннях, прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні ў галіне сувязі. Адначасова замацоўваецца, што да аператараў электрасувязі не прымяняюцца меры, прадугледжаныя заканадаўствам аб ліцэнзаванні за невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, калі такія парушэнні ўзніклі ў выніку прыняцця названых рашэнняў. Таксама адзначаецца, што прыпыненне або абмежаванне функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх, па рашэнні ААЦ не з'яўляецца падставай для ўзнікнення адказнасці аператара электрасувязі за страты, прычыненыя карыстальнікам паслуг электрасувязі ў выніку такіх дзеянняў».

Цяпер закон «Аб электрасувязі» дазваляе прыпыняць або абмяжоўваць доступ да сувязі і інтэрнэту ў Беларусі толькі «пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча».