Пасольства Расіі ў Італіі. Фота Wikimedia Commons.

Крыніца з доступам да справы распавядае, што на знойдзенай флэш-карце знаходзіцца 231 фотаздымак дакументаў НАТА рознага ўзроўню сакрэтнасці. Па словах адваката Біёта, яго кліент пацвярджае, што ён перадаваў Расіі інфармацыю за грошы, але не прызнае перадачы сакрэтных дакументаў, піша Reuters.

Шмат гадоў Італія мела лепшыя адносіны з Расіяй, чым іншыя заходнія краіны. Але цяпер ў адказ на магчымы шпіянаж з боку Біёта, названы варожым актам, урад краіны выслаў двух расійскіх дыпламатаў. Міністэрства замежных спраў Расіі ў сваім каментары выказала шкадаванне пра высылку дыпламатаў, але таксама перакананае, што гэтыя дзеянні не пагражаюць двухбаковым адносінам.

Адвакат Біёта сцвярджае, што ў капітана чацвёра дзяцей, адзін з якіх сур'ёзна хворы і мае патрэбу ў даглядзе. Па словах жонкі Біёта, іх сям’я «ледзь выжывала» на яго заробак 3 тысячы еўра.

Уолтэр Біёт меў ранг капітана фрэгата, з 2010 года ён займаўся штабной працай. На момант арышту ён працаваў у дэпартаменце Міністэрства абароны і выконваў заданні па распрацоўцы палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі. Калі афіцэра прызнаюць вінаватым у шпіянажы, яму пагражае не менш за 15 гадоў зняволення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?