У сераду прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што Дзярждэп мае намер рэкамендаваць Мінфіну не працягваць прыпыненне санкцый супраць дзевяці прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі, тэрмін дзеяння якога скончваецца 26 красавіка.

«Лічу, на ўзроўні ўрада нашай рэспублікі дадзеная сітуацыя будзе вывучана. У выпадку неабходнасці нейкія рэчы будуць дакладзеныя прэзідэнту і абавязкова будуць нейкія меры рэагавання — у выпадку, калі гэтая пагроза стане нейкай рэальнасцю», — сказаў Круты.

Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, улады Беларусі «так ужо моцна, глыбока не вывучалі заявы Дзярждэпа». «Я так разумею, проста ў калегаў падышоў ужо тэрмін. Звычайна ў сакавіку-красавіку яны разглядаюць такія рашэнні і цяпер анансавалі іх, па меншай меры, на ўзроўні асобных афіцыйных асоб», — адзначыў ён.