Сяргей Важнік — выпускнік філфака, у свой час працаваў настаўнікам і загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ, узначальваў Нацыянальны інстытут адукацыі Беларусі. Фота «Настаўніцкай газеты».

Хадзілі чуткі, што перамены могуць быць звязаныя з лаяльнасцю былога дэкана да студэнтаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй. Сам Іван Роўда аспрэчвае гэта ў каментары «Нашай Ніве».

«Проста трэба даць дарогу маладзейшым. Усё ж амаль чвэрць стагоддзя ўзначальваў факультэт — вялікі тэрмін. Пры гэтым я застануся загадчыкам кафедры рускай мовы, буду выкладаць на факультэце і займацца навуковай працай. Калі б прычыны майго змяшчэння былі звязаныя з палітыкай, я б увогуле не застаўся на факультэце», — распавёў экс-дэкан.

Іван Роўда і Андрэй Кароль. Фота bsu.by.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль віншуе Сяргей Важніка з прызначэннем. Фота: bsu.by.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?