Абвінавачаныя Драб, Зянько і Кацкель

Іх абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК), наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці (арт. 218).

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Вікторыя Таратынка.

Падзеі адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка.

Падчас разгону «Маршу гонару» каля станцыі метро «Пушкінская» яны, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі

Сёння Юлія Блізнюк абвясціла прысуд:

Яўгену Бароўскаму — абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу - 3 гады па першым артыкуле, па арт. 364 — пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады.

Сумарна — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі агульнага рэжыму;

Івану Зянько — арышт 3 месяцы па першым артыкуле, па арт. 342 КК — абмежаванне волі на 2 гады, па 364 артыкуле — пазбаўленне волі на 5 гадоў.

Сумарна — пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму;

Аляксей Драб і Уладзімір Кацкель прызнаныя вінаватымі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса — па пяць гадоў у калоніі агульнага рэжыму;

Залічыць у тэрмін адбыцця пакарання — адзін дзень пад вартай як адзін дзень пазбаўлення волі.

Апроч гэтага, у грамадзянскім працэсе будзе вырашацца пытанне аб кампенсацыі Бароўскім іску Мінсктранса ў памеры 4699 рублёў. Зянько павінен аплаціць ГУУС 7073 рублі 75 капеек.

Кожны павінен аплаціць сямі пацярпелым маральны ўрон у памеры ад двух да 3000 рублёў.

Чытайце таксама:
Да 6 гадоў: судзяць мужчын, якія на Пушкінскай адбілі дэманстранта ад амапаўцаў і прымусілі сілавікоў уцячы