Цягнік Taroko Express у пятніцу сышоў з рэек пры выездзе з горнага тунэля на тэрыторыі павета Хуалянь. Цягнік з васьмі вагонаў накіроўваўся з паўночнага горада Сіньбэй у паўднёва-ўсходні павет Тайдун і перавозіў каля 350 пасажыраў, піша ТАСС.

Па наяўных звестках, другі і трэці вагоны сышлі з рэек, а наступныя — дэфармаваліся ад удару аб сцены ўнутры тунэля.

Ратавальнікі на гэты час эвакуявалі пасажыраў з першых чатырох вагонаў. Больш за ўсё пацярпелых было ў апошніх вагонах, якія затрымаліся ў тунэлі. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 36 чалавек, 61 шпіталізаваны.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стала сутыкненне з інжынерным аўтамабілем, які быў «дрэнна прыпаркаваны» і, як мяркуецца, саслізнуў са схілу на чыгуначныя рэйкі.