Рэдакцыя заключыла дамову з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам «Полиграфический комплекс», у адпаведнасці з якой была аператыўна пералічана неабходная сума грошай на друкаванне сённяшняга нумара газеты.

Але ўчора, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы… — паведамляе рэдакцыя НВ.

Некалькі месяцаў таму з «Народнай Воляй» скасавала дамову друкарня АТ «Прайм Прынт Масква». І вось учора тая ж самая песня.

Яшчэ ў жніўні мінулага года выдавецтва «Беларускі Дом Друку» спыніла тыражаванне газеты «Народная Воля» быццам з-за таго, што зламаўся станок.

У чарговы раз рэдакцыя звяртаецца да сваіх прыхільнікаў з просьбай падпісвацца на PDF-версію газеты «Народная Воля» на сайце belpressa.by.

PDF-версію свежага нумара газеты, выхад якога сарвалі ў Маскве, можна прачытаць на сайце «Народнай Волі».

Так выглядае першая паласа сённяшняга нумара газеты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?