Уладзімір Калтовіч. Фота Дзмітрыя Брушко

«Гэта была сетка невялікіх аптэк. Прыйшлося выпісаць досыць вялікі штраф, хоць рука не падымалася. Але пакаранне павінна быць адэкватным парушэнню», — паведаміў міністр.

У гэтым годзе маніторынг цэн на лекі працягваецца. Праверкі праводзяцца сумесна з КДК і Міністэрствам аховы здароўя. Кіраўнік МАРГ адзначыў, што званкоў і скаргаў на завышаныя цэны ў аптэках стала менш.

«Я думаю, што сітуацыя стабілізавалася. Мы бачым па аператыўнай інфармацыі, якую падае Белстат, што тэмпы росту цэн на лекі значна ніжэйшыя, чым былі ў студзені і лютым», — падкрэсліў У. Калтовіч.