Новаўвядзенні тычацца не толькі працы аўташкол і пасведчанняў кіроўцы міжнароднага ўзору, але таксама меддаведак і тэхагляду, піша Onliner.by.

«Новаўвядзенні закрануць вядзенне ўліку выдадзеных меддаведак: Міністэрства аховы здароўя будзе весці аўтаматызаваны ўлік звестак аб выдадзеных меддаведках для кіроўцаў, а таксама аб асобах, прызнаных непрыдатнымі да кіравання ТС, з магчымасцю доступу МУС да такіх звестак, — распавёў у інтэрв'ю нацыянальнаму прававому парталу Ігар Камароўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў. —

Таксама мяркуецца скасаваць кантроль за выкананнем парадку правядзення дзяржтэхагляду, увядзенне дагаворнай асновы яго правядзення, а таксама аўтаматызаванага ўліку вынікаў у інфасістэме. Зноў жа з магчымасцю доступу зацікаўленых дзяржорганаў да яе».