Еўрапейскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША прывяло войскі ў баявую гатоўнасць самага высокага ўзроўню пасля таго, як акупанты на Данбасе парушылі рэжым спынення агню і забілі чатырох украінскіх вайскоўцаў, а Расія пачала сцягваць войскі да мяжы з Украінай, паведамляе Politico.

Пентагон насцярожыла таксама тое, што Расія на гэтым тыдні актывізуе сваю дзейнасць ва Усходняй Еўропе і Арктыцы. 

Адказны за абарону ЗША генерал Глен Ван Херк адзначае ўсплёск расійскай агрэсіі ў Данбасе і адзначае імкненне Масквы «аднавіць свой уплыў на сусветнай арэне».

На мінулым тыдні Еўрапейскае камандаванне амерыканскай арміі ў адказ на разгортванне дадатковых расійскіх войскаў павысіла ўзровень назірання з «магчымага крызісу» да «патэнцыйнага немінучага крызісу» — самага высокага ўзроўню.

Пры гэтым некаторыя афіцыйныя асобы лічаць, што Расія ў асноўным бразгае зброяй і насамрэч не мае намеру ісці ў наступ. Іншыя, наадварот, мяркуюць, што аперацыя, нібыта праверка новага амерыканскага прэзідэнта, можа хутка перарасці ў нешта больш злавеснае.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?