Пракурор не змяніў меры стрымання і пакінуў абвінавачаную пад вартай.

Інфармацыя пра абвінавачанне Марыі Цішкоўскай, на думку непрызнанага Саюза палякаў, можа сведчыць пра тое, што падобныя абвінавачанні выставяць і іншым актывістам арганізацыі, якія таксама знаходзяцца пад вартай у Мінску на вуліцы Валадарскага.

Там утрымліваюць кіраўніцу СПБ Анжаліку Борыс і сябраў Галоўнай управы Ірэну Бярнацкую і Анджэя Пачобута.

Марыне Цішкоўскай 54 гады. Жыве ў Ваўкавыску. Замужам, у яе двое дзяцей і двое ўнукаў. Узначальвае аддзел незарэгістраванага СПБ у Ваўкавыску цягам 7 гадоў.

Як расказаў журналіст Анджэй Пісальнік, галоўнай актыўнасцю ваўкавыскага аддзела быў догляд польскіх вайсковых могілак у Ваўкавыску, дзе пахаваныя польскія жаўнеры вайны 1920 года. Цішкоўская разам з паплечнікамі ўтрымліваюць могілкі ва ўзорным стане, рэгулярна іх рамантуюць. У Ваўкавыску на базе аддзела СПБ працуе Польская грамадская школа. Пры ёй дзейнічае гарцэрская дружына «Шэрыя ваўкі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?