69-гадовая жанчына пазваніла ў міліцыю. Яна распавяла, што брат агрэсіўна сябе паводзіць, бегае па двары з сякерай у руках.

Высветлілася, што мужчына прасіў у жанчыны грошай, яна адмовіла. Затым ён запатрабаваў яго накарміць, і таксама атрымаў адмову. У выніку ён стаў ганяцца за ёй з сякерай са словамі: «Сёння я цябе скончу!»

Жанчыне ўдалося замкнуцца ў сваёй палове дома і выклікаць міліцыю.

Міліцыя затрымала мужчыну, агляд паказаў 1,7 праміле алкаголю.