spring96.org

25 сакавіка каля кінатэатра «Кастрычнік» затрымалі 71-гадовую Святлану Яцкову — гэта анколаг-мамолаг з 46-гадовым стажам. У Савецкім РУУС на яе склалі пратакол па частцы 3 артыкула 24.23 КаАП, абвінаваціўшы ў пікетаванні: «Была апранутая ў БЧБ-вопратку, а на рукаве віселі БЧБ-стужкі».

У судзе Святлана патлумачыла, што вярталася з працы і каля кінатэатра да яе падышоў малады супрацоўнік у чорнай форме і спытаў: «Што гэта ты так прыбралася?» Па словах Яцковай, ніякіх бел-чырвона-белых стужак на ёй не было.

Святлана распавяла, што ў РУУС ёй стала дрэнна праз высокі ціск. Яе адпусцілі а гадзіне ночы з позвай у суд.

Суддзя Марына Фёдарава асудзіла Яцкову на 3770 рублёў (130 базавых).