pixabay.com

Сейшэльскія выспы адкрыюць свае межы для турыстаў з усяго свету, у тым ліку з Беларусі, 25 сакавіка. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на міністра замежных спраў і турызму Рэспублікі Сільвестра Радэгондэ.

Замежнікам дазволяць уезд пры наяўнасці адмоўнага ПЛР-тэсту, зробленага не пазней за 72 гадзіны да прыбыцця. Для іх не будзе дзейнічаць каранцін, турыстам дазволяць адразу засяляцца ў гатэлі.

Выключэннем стане толькі адна краіна — адносна блізкалеглая Паўднёвая Афрыка, дзе быў знойдзены новы, больш заразны штам каранавіруса.

Радэгондэ адзначыў, што госці краіны павінны будуць выконваць санітарныя правілы — масачны рэжым, сацыяльнае дыстанцыяванне, дэзінфекцыю рук. Турыстам дазволяць засяляцца толькі ў гатэлі, якія маюць сертыфікат для прыёму кліентуры ў перыяд пандэміі. Зараз з 700 ліцэнзаваных гасцініц такую сертыфікацыю атрымалі 535.