Сцяпан Пуціла.

Толькі ў адным з іх з'явіўся загадкавы скрыншот геалакацыі з тэрыторыі Польшчы побач з беларускай граніцай. 

У сувязі з гэтым нараджаюцца версіі і інтэрпрэтацыі сітуацыі. Варыянт з выкраданнем усёй каманды на чале са Сцяпанам Пуцілам мы не разглядаем праз неверагоднасць. Але ёсць тры іншыя версіі.

Версія 1. Карпаратыў

Шырокай аўдыторыі нічога не тлумачыцца. Датычныя да каманды Сцяпана Пуцілы адказваюць цікаўным журналістам проста: «Каналы маўчаць, бо рэдакцыя выехала на карпаратыў за горад і бухае там». 

Але ў гэтую версію з кожным днём усё цяжэй верыць.

Пяцісутачны алкагольны марафон 23-гадовых хлопцаў? Выглядае максімальна непраўдападобна.

Ды і ці шмат высілкаў займае рэдагаванне тэлеграма?

Змест каналаў, якія нельга называць, — пераважна пераказ тэкстаў беларускіх парталаў і фота-відэа кантэнт, дасланы чытачамі ў бот. Такая апрацоўка не вымагае нейкіх звышвысілкаў, каб немагчыма было знайсці хай нават гадзіну на дзень для рэдагавання канала.

Версія 2. Піяр-ход

Па іншай версіі, маўчанне каналаў — гэта нейкі «піяр-ход» спецыяльна да выхаду нейкага новага бамбічнага фільма пра Аляксандра Лукашэнку са зрываннем покрываў. 

А геалакацыя, апублікаваная ў канале — гэта, маўляў, толькі намёк абазнаным, што ўсё окей, бо недзе ў тым раёне знаходзіцца катэдж «Беларускага дома», куды нібыта адправілася каманда канала. 

Праўда, незразумела якія плюсы ад такой піяр-кампаніі — фільм жа выходзіць на ютубе, а не ў тэлеграме, а ўнутраным беларускім СМІ спасылацца на той фільм, як і агулам на праект будзе ў любым разе нельга, толькі пад пагрозай адказнасці за распаўсюд «экстрэмізму».

Версія 3. Выкраданне доступу ўдзельнікам каманды

Нарэшце, па чутках, якія распаўзаюцца ў вузкіх колах, доступ да тэлеграм-каналаў нібыта захоплены экс-удзельнікам каманды, якая моцна разраслася за апошнія паўгода. Маўляў, цяпер гэты экс-член каманды патрабуе выкуп за вяртанне канала.

Пакуль «Наша Ніва» не называе імя гэтага хлопца, праз якога — і гэта факт, — у камандзе Пуцілы пачаліся канфлікты, бо хлопец аказаўся напорысты і «перацягваў коўдру на сябе», як кажуць асобы, блізкія да канала.

Калі гэта версія праўдзівая, то можна меркаваць, што ўвесь гэты час каманда канала вядзе перамовы аб вяртанні доступа з тэхнічнай падтрымкай «Тэлеграма», якая вядомая сваёй складанасцю ў камунікацыі. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?