«Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да грамадзяніна Ціханоўскага і яго саўдзельнікаў, адна з найбольш аб'ёмных спраў, якія цяпер знаходзяцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата СК», — адзначыў Іван Наскевіч.

Па яго словах, расследаванне справы ўжо падыходзіць да канца.

«Намі сфармаваны аб'ём абвінавачвання Ціханоўскаму і яго саўдзельнікам. Цэлы шэраг эпізодаў злачыннай дзейнасці саўдзельнікаў ужо выдзелены ў асобныя вытворчасці, накіраваныя ў суды. У тым ліку маем ужо абвінаваўчыя прысуды», — сказаў старшыня СК.

«Што тычыцца самога Ціханоўскага, мяркую, што ў найбліжэйшы час мы выставім яму ўжо канчатковае абвінавачванне», — удакладніў Іван Наскевіч.

Па яго словах, крымінальная справа будзе перададзена пракурору да канца месяца.