Перад гэтым ён зрабіў выпрабавальны палёт, падняўшыся на вышыню каля 10 кіламетраў, піша «Радыё Свабода».

Гэта першы выпадак, калі SpaceX змагла правесці ўдалую пасадку прататыпа Starship. На кадрах бачна, як частка касмічнага карабля падчас прызямлення загарэлася. Праз некалькі хвілін ён выбухнуў. Нягледзячы на гэта, кампанія SpaceX задаволеная выпрабаваннямі.

Заснавальнік кампаніі Ілан Маск напісаў у твітары, што Starship прызямліўся цэлым. Выбух прататыпа карабля ён пакуль ніяк не каментаваў.

Палёт 3 сакавіка стаў трэцім выпрабавальным запускам Starship. Два мінулыя запускі праходзілі 10 снежня і 3 лютага, у абодвух выпадках ракеты выбухнулі і разбурыліся пры пасадцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?