«Я вельмі радая, што Уладзімір Вольфавіч знайшоў час прыйсці пагутарыць пра беларуска-расійскія адносіны», — сказала Карач. Яна заўважыла, што Жырыноўскі — адзіны з «расійскіх палітыкаў такога ўзроўню» прыйшоў 10 жніўня да беларускага пасольства ў Маскве. «Мы гэта заўважылі, мы гэта запомнілі», — сказала Карач.

«Я лічу толькі ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі шасцю губернямі, тады ўсё будзе вырашана. Усе пытанні культуры, мовы захоўваюцца. Эканоміка будзе шалёна развівацца, цэны будуць унутраныя расійскія, усе пытанні Беларусі будуць вырашаныя. Калі працягваць сядзець на двух крэслах, то гэта доўга не пратрымаецца. Ты ясі хлеб рускі, п’еш нафту і газ рускія, а нідзе з намі не праявіў салідарнасць», — сказаў Жырыноўскі.

Вольга Карач нават не паспрабавала нічога адказаць на словы лідара ЛДПР пра далучэнне да Расіі. Яе ж цікавіла, як доўга яшчэ Крэмль будзе падтрымліваць Лукашэнку.

Вольга Карач — кіраўніца кампаніі «Наш дом», родам з Віцебска. Жыве ў эміграцыі ў Вільні. Лічыць сябе адным з лідараў апазіцыі, вядзе папулярны ютуб-канал.

Чытайце. «Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?