Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

— За час перадвыбарнай праграмы і месяцы пратэсту пасля выбараў каманда Святланы Ціханоўскай камунікавала і працягвае камунікаваць з вялікай колькасцю беларусаў. Частка з іх заўсёды была і працягвае заставацца арыентаванай на радыкальныя меры, але Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў. На апублікаваным відэа бачна, што яна пакінула пакой, каб не працягваць абмеркавання. І, як паказваюць больш за 200 дзён беларускага пратэсту, Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівала толькі мірныя метады — заявіла Ганна Красуліна.

Нагадаем, 2 сакавіка Следчы камітэт перадаў у Генеральную пракуратуру дакументы на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай. СК таксама апублікаваў відэа, дзе людзі абмяркоўваюць акцыі пратэсту і захоп будынкаў дзяржаўных органаў на тэрыторыі Гомеля.

СК перадаў у Генпракуратуру дакументы на экстрадыцыю Ціханоўскай