У міліцыю паступіў званок: у адным з дамоў напалі на 48-гадовую жанчыну. Параненую знайшлі ў пад'ездзе яе суседзі, паведамляе прэс-служба МУС.

На месца здарэння прыбыў найбліжэйшы нарад міліцыі, а пасля — следча-аператыўная група. Па гарачых слядах злачынцу не ўдалося знайсці.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку абышлі вялікую колькасць кватэр і апыталі дзясяткі людзей. Таксама былі вывучаныя запісы з камер відэаназірання. Крыху больш чым за суткі злачынцу знайшлі — гэта быў раней неаднаразова судзімы 36-гадовы мужчына.

Высветлілася, што ён распіваў спіртное на прыпынку непадалёк ад месца злачынства. На рабаванне адважыўся імгненна, калі ўбачыў жанчыну, якая заходзіла ў пад'езд: увайшоў за ёй і паспрабаваў забраць торбу. Калі ахвяра адштурхнула нападніка і стала клікаць на дапамогу, той ударыў яе нажом у шыю і збег.

Жыццю і здароўю жанчыне нічога не пагражае.