Больш за тое, праз год пасля пачатку пандэміі навукоўцы высветлілі, што заражэнні на масавых мерапрыемствах сталі адным з асноўных шляхоў распаўсюду віруса. Яны вылічылі асноўныя характарыстыкі такіх падзей, што павялічваюць магчымасць заражэння: доўгія мерапрыемствы ў памяшканні з дрэннай вентыляцыяй.

Актыўнасці накшталт спеваў ці фізічнай нагрузкі спрыяюць вылучэнню падчас дыхання маленькіх кропель з віруснымі часцінкамі, якія могуць удыхнуць іншыя людзі. Таму такія заняткі таксама спрыяюць заражэнню, паведамляе Nature.

Пакуль што навукоўцы не могуць цалкам патлумачыць механізм масавых заражэнняў. Невядома, што за асноўныя фактары яго выклікаюць, таксама незразумела, якім чынам адрозненні ў паводзінах і ў фізічным стане людзей уплываюць на рызыку заражэння. Трэба знайсці магчымасць максімальна знізіць небяспеку ад масавых мерапрыемстваў, але пры гэтым не спыніць грамадскае жыццё.

Добрая навіна ў тым, што, нягледзячы на ўсе пытанні, людзі ўсё больш разумеюць прыроду масавых заражэнняў і праз гэта могуць больш эфектыўна змагацца з пандэміяй.

Адзін са спосабаў гэта рабіць — інтэнсіўна адсочваць кантакты з мэтай знайсці і папярэдзіць пра небяспеку кожнага, хто мог апынуцца на падзеі, якая выклікала масавае заражэнне. Лепш за усё, калі меры па ахове здароўя дазволяць цалкам прадухіліць такія рызыкі. Па меркаваннях экспертаў, варта забараніць наведванне папулярных публічных месцаў, што знаходзяцца ў памяшканнях.

Аднак існуюць і іншыя спосабы знізіць колькасць заражэнняў. Напрыклад, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Юрэ Лескавец падлічыў, што асабліва небяспечнымі з’яўляюцца рэстараны: яны могуць выклікаць да 20% усіх заражэнняў. Таму іх праца патрабуе асаблівых абмежаванняў, і гэта больш правільна, чым прымусова закрываць усе ўстановы такога тыпу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?