Месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах — галалёдзіца.

Вецер заходні, парывісты, у асобных раёнах Віцебскай вобласці да моцнага. Максімальная тэмпература паветра +6..+12°C, у паўднёва-заходніх раёнах да +14°C.

У Мінску сёння без істотных ападкаў. У ранішнія гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +4..+6°C, днём +7..+9°C, увечары +4..+6°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?