Фота Каўказскі вузел

Cпецназ затрымаў Мелію ў офісе Партыі, ужыўшы слезацечны газ падчас аперацыі. Паводле інфармацыі грузінскага Першага канала, разам з палітыкам за супраціў паліцыі затрыманыя больш за дзесяць чалавек, у тым ліку апазіцыянер Іраклій Надзірадзэ.

У сераду, 17 лютага, Тбіліскі гарадскі суд завочна арыштаваў яго па справе аб беспарадках 2019 года. Пасля гэтага да офісу АНР прыехалі прыхільнікі ўсіх апазіцыйных сілаў у краіне. Яны дзяжурылі там усю ноч, паабяцаўшы, што не дадуць арыштаваць Мелію. На наступны дзень прэм'ер-міністр Георгій Гахарыя сышоў у адстаўку. Ён заявіў аб нязгодзе з рашэннем аб зняволенні Меліі.

Крымінальная справа супраць Нікі Меліі было распачата ў чэрвені 2019 года. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у чэрвені 2019 года, якія завяршыліся спробай штурму парламента.

20 і 21 чэрвеня 2019-га ў грузінскім парламенце праходзіла сесія Генасамблеі Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Згодна з зацверджаным пратаколам, крэсла спікера заняў прэзідэнт Асамблеі дэпутат Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў. Апазіцыя, абурыўшыся гэтым, сарвала мерапрыемства і вывела людзей на акцыю пратэсту. Падчас беспарадкаў пацярпелі 240 чалавек, больш за 300 былі затрыманыя.