Філіял мінскіх цеплавых сетак «Мінскэнерга» сёння плануе адключэнне ўчастка квартальнай цепласеткі для ліквідацыі пашкоджання, паведамляе БелТА.

У сувязі з гэтым у некаторых спажыўцоў будзе адсутнічаць цеплазабеспячэнне.

Так, з 9.00 да 14.00 будзе адключанае ацяпленне па вул. Іскаліева, 14а; Карыцкага, 4; Пляханава, 16, 18, 18 к.1, 2, 18а, 19, 21, 23, 25; Тухачэўскага, 11, 13, 15.

А таксама з 9.00 да 17.00 адключаць спажыўцоў па адрасах: пр. Партызанскі, 105, 107; вул. Украінская, 15,15 а, 17а, 21а, 23, 23а, 25а, 27, 27а; Цэнтральная, 17, 19; Чалюскінцаў, 16, 18, 20, 22, 26.