Пратакол па арт. 23.34 КаАП быў складзены за «пікетаванне з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў» за сцяг на акне, паведамляе spring96.org.

Сам Сяргей на судзе віну не прызнаў, бо лічыць, што 16 паверх — «не самае ўдалае месца для пікетавання». Больш за тое, па яго словах, вокны выходзяць на поле, дарогу і цяпліцы. Само палатно бел-ружова-белае і выкарыстоўваецца ў якасці шторы, бо гэта сонечны бок.

Суддзя Юлія Блізнюк вырашыла, што гэты сцяг — незарэгістраваная сімволіка, а Сяргей Мураўскі з дапамогай яе пікетаваў. У выніку, мінчука асудзілі па арт. 23.34 КаАП на 10 сутак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?