Там дзяўчына стаяла на парапеце дома і збіралася скокнуць уніз. Відавочца набрала міліцыю

Двое супрацоўнікі АМАП, што прыбылі на месца, сталі адгаворваць дзяўчыну, а трэці спусціўся на паверх ніжэй для падстрахоўкі.

Размова дазволіла выйграць час, аднак дзяўчына ўсё адно пачала перамяшчацца ўніз па парапеце. У нейкі момант міліцыянт, які знаходзіўся на сямнаццатым паверсе, схапіў яе за ногі і з падаспелым супрацоўнікам МНС выцягнулі ў бяспечнае месца.

Аперацыю выратавання назірала маці дзяўчыны, якая таксама спрабавала пераканаць дачку злезці з парапета.