Даследчыкі прааналізавалі тэсты на антыцелы ў перахварэлых на COVID-19, зробленыя ў красавіку і лістападзе мінулага года на гарналыжным курорце Ішгль. Пасля першага даследавання амаль у 90% удзельнікаў, у якіх у красавіку былі антыцелы да каранавіруса, яны захаваліся і праз восем месяцаў.

У «адным з найбуйнейшых і самых працяглых даследаванняў імунітэту да COVID-19» узялі ўдзел больш за 900 чалавек на курорце Ішгль, 801 з іх ад 18 да 89 гадоў удзельнічалі ў абодвух тэстах.

«Нягледзячы на невялікае зніжэнне канцэнтрацыі антыцелаў у параўнанні з першым даследаваннем, можна казаць аб адносна стабільным імунітэце. Амаль у 90% тых, хто прайшоў серапазітыўны тэст у красавіку 2020 года, антыцелы таксама маглі быць выяўленыя ў лістападзе», — распавяла вірусолаг і дырэктар Інстытута Даратэя фон Лаер.