Архіўнае фота Сіньхуа/БелТА

Сёння ў фінале тэніснага турніру, што праходзіць у Мельбурне, Сабаленка і Мертэнс (пара мае другое месца ў сусветным рэйтынгу) перамаглі чэшак Барбару Крэйчыкаву і Кацярыну Сінякаву — 6:2, 6:3.

Для Сабаленкі і Мертэнс — гэта пяты тытул у парным разрадзе за кар'еру (былі перамогі на турнірах у Індыян-Уэлсе, Маямі, Остраве, а таксама на US Open, дзе яны перамаглі Вікторыю Азаранка і Эшлі Барцкі).

У адзіночным разрадзе на Australian Open Арына сёлета прайграла ў трэцім раўндзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?