Прычым ён пагражаў расправай у выпадку, калі дзяўчынка раскажа пра гэта бацькам ці камусьці яшчэ.

Калі школьніца вярнулася дадому ў слязах і распавяла ўсё бацькам, яны адразу звярнуліся ў міліцыю.

Там распавялі, што маладзён прабаваў схавацца, а на яго пошукі задзейнічалі ўсе службы. Хоць прыкметы падазраванага былі мінімальнымі, вайскоўцам 4-й патрульнай роты в/ч 3310 удалося затрымаць яго на вакзале. Хлопец збіраўся пакінуць горад.

Ён прызнаўся ў зробленым, заведзена крымінальная справа.