Андрэй Папоў

Першапачаткова Андрэю ставілі ў віну і злачынства, падугледжанае арт. 364, але дзяржабвінавачанне адмовілася ад абвінавачання па гэтым артыкуле. Пацярпелы таксама не быў устаноўлены. Суд таксама абавязаў Андрэя Папова выплаціць больш за 1220 рублёў выдаткаў.

У чым абвінавацілі?

Першы раз Андрэй быў паранены і затрыманы 9 жніўня на акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі першага верасня ўжо па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Палітвязень распавёў, што дзявятага жніўня ішоў на мірны пратэст, бо быў не згодзен з адстутнасцю назіральнікаў і завышанай яўкай. Ён не прызнаў віну па ч. 2 арт. 293, таму што выходзіў на мірны пратэст. Часткова прызнаў — па арт. 364: а менавіта факт гвалту ў адносінах да аднаго супрацоўніка. Адзначыў, што раскайваецца, што прымяніў гвалт.

Ніхто не бачыў пацярпелага

На пасяджэнні 16 лютага былі прагледжаныя відэазапісы. Адвакат, якая азнаёмілася з імі раней, адзначыла, что сярод іх няма тых, якія адносяцца да справы. Андрэй Папоў пацвердзіў, што на відэа ён, аднак адзіны момант канфрантацыі — дзе ён падбягае да супрацоўнікаў, а натоўп быў мірным. Суддзя Анжэла Касцюкевіч засумнявалася, што Андрэй Папоў, не з'яўляючыся правазнаўцам, можа даваць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў.

Адзначым, што пацярпелы па справе так і не з'явіўся на пасяджэнне. Доказаў дзеянняў, апісаных у пратаколе, таксама не было прад'яўлена.

Падчас спрэчак пракурор Дзендзялевіч звярнула ўвагу, што Папоў пацвердзіў сваю асобу на відэа. Як гвалт абвінавачанне расцаніла замахі рукамі і нагамі, аднак не падтрымала абвінавачанне па артыкуле 364. Як абцяжарваючыя абставіны па арт. 293 яна папрасіла залічыць тое, што злачынства было здзейсненае групай асоб, а таксама папрасіла пакараць Андрэя Папова 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.