Фота Depositphotos.com.

Aмерыканскі вытворца заявіў, што сёлета плануе ствараць электрамабілі Mustang Mach-E у Кітаі і выйсці на кітайскі рынак электрамабіляў, піша BBC.

Кітай — найвялікшы ў свеце аўтамабільны рынак, дзе штогод прадаюць больш за 20 мільёнаў аўтамабіляў. Чакаецца, што продажы аўтамабіляў сёлета вырастуць яшчэ больш, таму заходнія брэнды таксама нацэленыя на Кітай.

«Форд» спадзяецца атрымаць выгоду ад эканамічнага аднаўлення Кітая і памкненняў кітайскага ўрада да большай колькасці электрамабіляў на дарогах.

Новы электрычны «Мустанг» — гэта спартыўны ўседарожнік, які разглядаецца кіраўнікамі кампаніі як шанец аднавіць продажы ў Кітаі. Да гэтага спартыўныя аўтамабілі «Мустанг» былі даступныя ў Кітаі толькі ў якасці дарагога імпарту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?