Офіс падазраюць у магчымым неправамерным завалоданні грашыма, атрыманымі як дабрачынныя ўзносы і міжнародная дапамога для грамадзян Беларусі з інваліднасцю.

«ДФР КДК у парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіць праверку ў дачыненні да службовых асоб асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і іншых асоб па пытаннях магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю», — сказана ў паведамленні.

Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзейснага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?