21 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна на паўночным усходзе пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет.

Месцамі чакаецца туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе -2..+4°C.

У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Без істотных ападкаў. Месцамі па горадзе туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай -4..-6°C, днём +1..+3°C, увечары -1..+1°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?