«На 100% магу сцвярджаць, што быў велічэзны палітычны ціск з боку федэрацый-членаў IIHF. Праз сітуацыю ў Беларусі мы разумелі, што апазіцыя будзе выкарыстоўваць чэмпіянат свету ў Мінску ў сваіх палітычных мэтах, будзе ладзіць дэманстрацыі. Вядома, у такой сітуацыі можа рушыць услед рэакцыя ўрада. А ўсім падчас чэмпіянату свету трэба гарантаваць бяспеку», — сказаў Фазель па тэлефоне.

«У нас не было іншага выбару, акрамя як зрабіць тое, што ўжо зроблена. Спонсары, палітычныя пытанні, вы ж ведаеце, што рабілася. 18 студзеня — вельмі сумны дзень для ўсяго хакея», — адзначыў Фазель.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?