Як вынікае са сцэнара, апублікаванага ў тэлеграм-каналах, адным з вядоўцаў быў поп-спявак Герман Цітоў. Калісьці ён выступаў у дуэце з Ганнай Шаркуновай. Цяпер Ганна прысвячае кліпы памяці Рамана Бандарэнкі, а Герман танчыць з сёстрамі Груздзевымі.

Святочны прыём ён не стаў каментаваць, але пагадзіўся адказаць на пару пытанняў.

Герман запэўнівае, што не так шмат артыстаў і вядучых сышло з дзяржаўнага тэлебачання і афіцыйнай эстрады.

«Гэта проста карцінка такая склалася. Многія шкадуюць, што пасыходзілі. Я застаўся, бо не ўяўляю сваё жыццё без працы — на тэлебачанні і на сцэне», — сцісла патлумачыў ён.

Фота са старонкі Укантакце

З негатывам у свой бок з гэтай нагоды, кажа, не сутыкаўся.

На АНТ Герман вядзе кулінарную перадачу «Народны кухар». Пасля сыходу калег новых тэлепраектаў у яго не дадалося.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?