Праваахоўныя органы Германіі даставяць Навальнага непасрэдна да трапа самалёта
Навальнага падвязуць адразу да трапа самалёта, што ляціць з Берліна ў Маскву. Пра гэта ў жывой трансляцыі з берлінскага аэрапорта паведаміў карэспандэнт Deutsche Welle.
Навальны будзе дастаўлены непасрэдна ў самалёт. Ён не будзе заходзіць у будынак тэрмінала наогул.
Навальны ўжо прыбыў у аэрапорт Берліна і прайшоў рэгістрацыю на рэйс. Гэта адбылося ў 12:48 па мясцовым часе. Разам з ім была яго жонка і яшчэ два чалавекі.
NN.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм