«Салдат тэрміновай службы, які служыў у Пінскім пагранатрадзе, паспрабаваў застрэліцца, знаходзячыся ў нарадзе па праверцы дакументаў», — паведамляе Памежны камітэт.

У гэты момант ён знаходзіўся ў нарадзе па праверцы дакументаў на ўезд у пагранічную паласу. На месца здарэння прыбыла хуткая медыцынская дапамога і была выклікана следча-аператыўная група.

Хлопец — ураджэнец Барысава, служыў з мая 2020 года ў органах пагранічнай службы. З лістапада ён служыць на памежным посце «Мутвіца». Па службе характарызуецца станоўча.