З фінансавай міліцыі вызвалілі дызайнера Анатоля Лазара
Беларускі дызайнер Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Вецер Механічны, выйшаў з ДФР. Сёння яго затрымалі ў Мінску адначасова з выдаўцом Генадзем Вінярскім.

Напярэдадні Лазар скончыў працу над дызайнам кнігі «НЕрасстраляныя» пра забітых савецкімі карнікамі беларускіх паэтаў. Мастака забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп'ютарам.
Усяго колькасць палітычна матываваных затрыманняў у краіне перавысіла 32 тысячы.
NN.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм