Уводзіцца забарона на распаўсюд рэкламных буклетаў або улётак у паштовыя скрыні па першым патрабаванні ўласніка жылля, паведамляюць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Новая норма прадугледжана законам «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

Пры гэтым, як ўдакладняецца, рэклама, размешчаная на адваротным баку паведамлення аб памеры платы за паслугі ЖКГ, а таксама рэклама ў друкаваных СМІ пад гэтае патрабаванне не падпадае.

Акрамя таго, у законе прапісаны аналагічныя змены для рэкламных пасланняў па электроннай пошце і рэкламных тэлефонных званкоў. Цяпер распаўсюджваць рэкламу такімі спосабамі можна толькі пасля атрымання папярэдняй згоды абанента або адрасата.