У лесе ў Быхаўскім раёне знайшлі замерзлай жанчыну, піша газета «Маяк Прыдняпроўя». Яна ішла з вёскі Чырвоная Беларусь у Быхаў.

Здарэнне адбылося на мінулым тыдні недалёка ад дарогі. Ад вёскі Чырвоная Беларусь да Быхава — каля 16 км. Пры гэтым побач за пару кіламетраў ёсць чыгуначная станцыя з прамым злучэннем з Быхавам.

Праўда, цягнік ходзіць толькі тры рахзы на дзень. Рана раніцай, і двойчы ў другой палове дня.