Здарэнне адбылося 12 студзеня прыкладна ў 17:30 каля в. Межысеткі. Сутыкнуліся «Фальксваген Гольф» і мікрааўтобус «Фальксваген», паведамляе 112.by.

112.by

Работнікі МНС дэблакавалі 43-гадовага кіроўцу легкавіка. У аўтамабілі знаходзіўся пасажыр, якога таксама шпіталізавалі.

41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, яго 31-гадовая жонка і чатырохгадовы сын атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці — яны шпіталізаваныя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?