У панядзелак у Мазырскую бальніцу паступіў мужчына з сур'ёзнымі апёкамі. Як паведамілі ў МНС, на ім загарэлася адзенне.

Выратаваць 65-гадовага мужчыну не ўдалося — ён памёр.

Адна з версій здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?